Кафедральны (фарны) касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў Гродна

in club5050 •  2 years ago  (edited)

Сёння я раскажу пра славутасць майго роднага горада Гродна, што ў Беларусі. Пышны каталіцкі храм у стылі барока ўжо не адно стагоддзе ўзвышаецца ў цэнтры горада.

Screenshot_3.png

Кафедральны (фарны) касцёл Святога Францішка Ксаверыя не пакідае абыякавым нікога, з моманту сваёй пабудовы і па нашыя дні.

З'явілася гэта знакавае для горада збудаванне дзякуючы манахам езуітам, якія пасяліліся ў горадзе ў 1622 годзе па запрашэнні польскага караля Стэфана Баторыя. Пасяліўшыся ў горадзе, манахі пабудавалі першы драўляны храм імя Пятра і Паўла, ад гэтага храма да нашых дзён захаваўся звон, адліты ў Кёнігсбергу. У 1654 годзе Езуіты пачалі будаўніцтва каменнага храма, але праіснаваў ён не доўга і быў разбураны пажарамi 1656-1660 гадоў. Але манахі апынуліся ўпартымі хлопцамі і здавацца не планавалі і 1677 заклалі падмуркі калегіума ( у ім цяпер размяшчаецца турма), бурсы і новага каменнага храма. Увесну 1700 гады ў храме мінула першая служба, а ў 1705 году храм быў асвечаны ў прысутнасці караля Аўгуста II.
Мяне заўсёды ўражваў сваім убраннем алтар гэтага храма, хоць я і не каталік, але заходзіў у касцёл паглядзець на яго прыгажосць, бо ён прыгожы не толькі звонку.

Screenshot_4.png

Бібліятэка езуіцкага манастыра ўжо ў 1773 г. налічвала больш за 2300 кніг. На тэрыторыі манастыра ў 1775—1796 гг. дзейнічала друкарня. З 80-х гадоў 17-га стагоддзя працуе аптэка, для якой у 1709 г. пабудавалі спецыяльны будынак, у якім сёння працуе адзіная ў Беларусі аптэка-музей. 15 снежня 1990 г. папа рымскі Ян Павел II надаў Фарнаму касцёлу ў Гродне статус Малой базілікі, а 13 красавіка 1991 г., калі была ўтворана гродзенская каталіцкая дыецезія, і ён стаў кафедральным.

А яшчэ на Фарным касцёле размясціліся адны з найстарэйшых вежавых гадзінікаў Еўропы.

Screenshot_5.png

Фота з асабістага архіва

Authors get paid when people like you upvote their post.
If you enjoyed what you read here, create your account today and start earning FREE STEEM!
Sort Order:  

Просто казково!

Красота, аж дух захватывает

чудом уцелел во вторую мировую и чудом не был взорван коммунистами. Завтра напишу про другой храм, который увы не пережил лихих преобразований

О буду ждать)

Красивый костел ☺️

Внутри очень красиво. Но там фотать нельзя, только если подпольно.